![]() |
Еўрапейская каардынацыя для паскаральных распрацовак i даследаванняў |
||||||||
|
|||||||||
|
ConceptДзейнічаючы як гіганцкія мікраскопы, паскаральнiкі часціц даюць нам унікальную магчымасць пазнаёміцца з асноўнымі складальнікамі прыроды (матэрыя, сілы, энергія). Дзякуючы Вялікаму адроннаму калайдэру (LHC) фiзікі, якія працуюць у галіне элементарных часціц і касмалёгіі, стаяць на парозе новай эры адкрыццяў, адноўляючы ўмовы праз некалькі імгненняў пасля Вялікага Выбуху. Акрамя таго, многія паскаральнікі ўносяць свой уклад у паляпшэнне медыцынскіх выяваў, тэрапію рака, біялогію, Навуку аб матэрыялах, а таксама прамысловасць. Пры такім багацці навуковых і тэхнічных галін, абапіраючыхся на фізіку высокiх энэргiй і тэхналогію, Еўрапейская Стратэгічная Група фізікi часціц выбрала агульныя прыярытэтныя вобласці даследаванняў і паскаральных распрацовак, у тым ліку магнiтаў моцнага поля, звышправадзiмасці і лінейных паскаральнікаў. Зыходзячы з праекта CARE, партнёры EuCARD збіраюцца аб'яднаць вопыт для развiцця еўрапейскіх даследаванняў часьціц і мадэрнізацыі інфраструктуры паскаральніка. Research & DevelopmentАсноўнымi кампанентамi навукi i тэхнiкi паскаральнiкаў з’яўляюцца магчымасцi кіравання, факусiравання і паскарэння часціц. Калi гэтыя магчымасцi маюцца, ўзровень прадукцыйнасцi, які можа быць дасягнуты, залежыць ад мноства пытанняў. У цяперашні час гэтыя асноўныя інгрэдыенты абмежаваны існуючай тэхналогіяй, што выклікала неабходнасць актыўных сусветных даследаванняў і распрацовак. Для кіраўніцтва і факусiравання пучкоў часціц высокай энергіі патрабуюцца магнiты з моцнымi магнітнымi палямi, якія можна дасягнуць толькі з дапамогай звышправаднiкоў. Звышправаднiкi, якія выкарыстоўваюцца ў цяперашні час, абмяжованы магнітным полем да 10 Tesla. EuCARD будзе правераць прыгоднасць розных матэрыялаў: ніобій-волава (Nb3Sn), што павінна прывесці да вобласці ад 13 да 15 Тэсла, дапоўнены ўстаўкамі з высокатемпературнай звышправадзiмасцю, якія могуць павялічыць яе да 20 Тэсла. Гэтыя звышправаднiкi з'яўляюцца крохкімі і ўяўляюць сабой рэальныя тэхналагічныя праблемы для задавальнення надзвычайных патрабаванняў да магнiтаў паскаральніка. Калiматары нясуць адказнасць каб абарона машыны была больш эфектыўнай і надзейнай у той час калi пучкi часціц павелічваюць магутнасць і інтэнсіўнасць. EuCARD будзе праектаваць і будаваць прататыпы з выкарыстаннем цэлага шэрагу матэрыялаў для задавальнення гэтых новых патрабаванняў. У цэлым вырашана, што наступнае пакаленне паскаральнікаў часціц будзе лінейнымi паскаральнікамi электронаў. Яны ў значнай меры зменшыць страты энергіі уласцівых выгінанню напрамку руху зараджаных часціц. Аднак павінны быць даследаваны пытанні аб паскарэннi пучкоў і стабілізацыi як для паскаральных звышправодзячых тэхналогій, так і першапачатковага двухпучковага прынцыпу паскарэння з выкарыстаннем звычайнай правадзiмасцi. EuCARD будзе спрыяць гэтаму даследаванню, атрымаючы перавагi ад такога ўзаемадзеяння з сусветнай сеткай экспертаў. EuCARD будзе таксама выкарыстовываць новыя канцэпцыi паскарэння, спрыяючы стварэнню новых магчымасцяў для шырокага кола паскаральнікаў. еткавы і транснацыянальны доступПаскаральнікi з’яўляюцца вялікімi і складанымi iнструментамi. Камбінуючы кампетэнцыі многіх экспертаў, гэтая складанасць можа быць паступова утаймавана. Для навукі і камунікацыі сеткі EuCARD прапануюць агульныя платформы, дзе вучоныя і інжынеры з розных абласцей могуць абменьвацца вопытам, параўноваць свае вынікі, эксперыментальна правяраць новыя ідэi і арганізаваць супрацоўніцтва. Сеткі засяродзяцца на паслугах для фізікі нейтрына, функцыянаванню паскаральніка калайдэра і радыё-частотнай тэхналогіі, а таксама распаўсюджванню і прапагандзе. У тым жа духу абмену думкамі, два новых аб'екты, MICE (Міжнародны эксперымент iоннага ахладжэння мюонаў), мюоннае кальцо захоўвання часціц, і HighRadMat, Выпрабавальная станцыя для пульсіруюсчага пучка часьціц, адкрыты для падпісання іншымі навукова-тэхнічнымі супольнасцямі ў рамках падтрымкі ЕС у адносінах да транснацыянальнага доступу. EuCARD звязана з шэрагам розных праектаў супрацоўніцтва, сумесна фінансуемых Еўрапейскім саюзам, а таксама паскаральнымi праектамi (http://cern.ch/EuCARD/about/related_projects/)
|
ObjectiveEuCARD ўнясе свой уклад у фарміраванне еўрапейскай прасторы навуковых даследаванняў у галіне фізікi высокiх энэргiй i паскаральнiкаў, эфектыўна ствараючы размеркаваныя паскаральныя лабараторыi па ўсёй Еўропе. На ёй будуць разгледжаны новыя прыярытэты шляхам мадэрнізацыі еўрапейскай інфраструктуры паскаральнікаў, працягваючы умацоўваць супрацоўніцтва паміж яго ўдзельнікамі і развіваючы ўзаемадзеянне з прамысловымі партнёрамі. Удзельнiкi• Удзельнiкi
Еўрапейская арганiзацыя ядзерных даследаванняў (CERN) каардынатар
Аўстрыйскi даследчы цэнтр БюджэтАгульны: 31 million Euro
Працягласць1 красавiка 2009– 30 сакавiка 2013 Вэб-сайт |
||||||||||||||||||||||||||||||||||